Расстанне

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Т. С.

Ну вось і ўсё.
Расстанне.
З цвярозасцю у сны.
І мы вярнуць не ў стане
Ілюзіі вясны.

Мы проста адсвіталі,
Узрост не падманіў:
Запознымі сватамі
П’янелі нашы дні…

Над галавой ачахлай
Павіс самоты сум,
Але ўжо боль з адчаем
Я ў восень не нясу.

Яшчэ не раз растане
Душа ў вірах вачэй…
А толькі ад расстання
Няўжо табе лягчэй?