Пад вечар, восенню няяснай,
У пустэльных дзева была краях
I бедны плод любовi згаслай
Трымала з дрогам у руках.
Было скрозь цiха - лес ды горы,
Усё спала ночы цьмяным сном;
Яна ж кiдала у дакоры
Свой позiрк боязна кругом.
I на бязвiнным тым тварэннi,
Уздыхнулы, запынiуся мiг...
"Ты спiш, дзiця, маё мучэнне,
Не спасцiгаеш бед маiх,
Адкрыеш вочы i ратункам
Да цыцкi не прымкнеш маёй.
Не знойдзеш заутра пацалункау,
Нi мацi, роднай i тваёй.
Яе шукаць дарэмна будзеш!..
Ён, вечны сорам, вiна мая, -
Мяне навекi ты забудзеш;
Ды не забуду цябе я;
Дадуць прытулак спрэс чужыя
I скажуць: "Ты ля нас чужы!" -
А ты спытаеш: "Чаму чужыя?"
Няма сцяжын з тваёй мяжы.