Калiсьцi прызбы векавыя
Развее вецер малады,
Гэтак агнi берагавыя
Прыносяць сполахi вады...
Зацесна хвалям бессмяротным.
У крузе цiхiм берагоу.
I нават шляхам - адваротным -
Iм не кранацца да лугоу.
Але каваль зiмы, аднойчы,
Зноу пераробiць з кропель лёд
I змусiць нас стаяць уночы
I цалавацца: навылёт!..