Шаную светлыя нябёсы

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Шаную светлыя нябёсы за тое, што магутны Бог
Стварыў дзівосную істоту, яе Жанчынаю нарок.
“Найлепшая палова свету” – вас клічам гэтак нездарма,
Шукалі на ўсіх планетах: такіх, як вы, нідзе няма!
Паверце, не прайшла б зіма без вашых сэрцаў палымяных,
Не адрадзілася б вясна без вас, любімых і каханых.
Наогул, не было б прагрэсу і не вярцелася б Зямля,
Каб зніклі з Боскага Сусвету Жанчыны вобраз і імя!