Хоць мужыцкі нораў – поўнач,
Моцна любім мы вясну.
Чым яна чаруе, вабіць?
Зараз праўду далажу.
У вясны – жанчыны голас:
Спеўны, дзіўны, трапяткі,
Што ліецца на прасторах,
Як званкія ручаі.
У вясны – жанчыны нораў:
Неўстойлівы заўжды,
Часта цеплынёй лагодзіць,
Але можа і змарозіць,
Як пачнуць квітнець сады.
У вясны – жанчыны вочы:
Бездань-космас-прыгажосць,
Дзеля іх усё навокал
Адчувае маладосць.
У вясны – душа жанчыны:
Меньш у ёй цемры, больш святла,
Фарбай сонечна-блакітнай
Зямлю з небам абліла.
У вясны – шпацыр жанчыны,
Што да мілага ляціць
З выраю жаданай птушкай,
Каб кахаць і каб любіць.
Усё вясну з жанчынай родніць,
Робіць існым бажаством.
І яны абедзве дораць
Захапленне хараством.
Вось чаму, вясну мы любім.
Вось чароўны той матыў,
Што мужчын натхняе ў подзвіг,
У сэнс жыцця і пазітыў!