Спатканьне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Якая музыка жыла
У кожнай новенькай краплінцы,
Калі насустрач ты ішла
Праз дождж
па радаснай сьцяжынцы!
Рукой махаючы здаля,
Ты не ішла,
а ўжо ляцела.
Гучалі неба і зямля,
Як зьлітыя — душа і цела...
Куды б вясна ні прывяла,
Мне будуць помніцца да скону
Сьцяжынка ля твайго сяла,
Той дождж
і сьпеў вачэй зялёных.