Трымаюся толькі за рукі
Твае, што дзяржу нерашуча,
Услухваюся ў тахкія гукі
Ад сэрца, што б’ецца балюча.
Баюся ісці хуткім крокам,
Калі я ня бачу твой вобраз,
Праклятаю быць чорным вокам
За шчасця хвіліны раз-пораз.
Прашу, будзь маім паратункам,
Мяне абгарні супакоем.
А сэрца хай будзе прытулкам
З каханнем – гаючым напоем.