Трыялет

Яшчэ не ацэнена

Каханая, не плач па шчасці:
Мне слёз тваіх шкада да слёз.
Хоць ледзяніць душу мароз,
Каханая, не плач па шчасці!
Бог дасць – не будзе злым наш лёс,
Сустрэцца нам яшчэ пашчасціць.
Каханая, не плач па шчасці:
Мне слёз тваіх шкада да слёз.