Ты рассмяшыў мяне да слёз
запозненым лістом прызнання
і разважаннем аб каханні.
Ты рассмяшыў мяне да слёз.
Ты — нібы грэшнік у выгнанні:
такі табе ўжо выпаў лёс...
Ты рассмяшыў мяне да слёз
запозненым лістом прызнання.
трыялет
Трыялет
Трыялет
Каб толькі бачыць Вашы вочы,
Каб толькі Вас адну любіць.
Гатоў ахвяраю я быць,
Каб толькі бачыць Вашы вочы.
Каб толькі іх бяздонне піць,
Я прачынаюся штоночы.
Каб толькі бачыць Вашы вочы,
Каб толькі Вас адну любіць...
Трыялет
Каханая, не плач па шчасці:
Мне слёз тваіх шкада да слёз.
Хоць ледзяніць душу мароз,
Каханая, не плач па шчасці!
Бог дасць – не будзе злым наш лёс,
Сустрэцца нам яшчэ пашчасціць.
Каханая, не плач па шчасці:
Мне слёз тваіх шкада да слёз.
Ты ўжо сказала мне на ростань...
Ты ўжо сказала мне на ростань,
Як мы стаялі ля крыніцы:
- Не буду плакаць і журыцца, -
Ты ўжо сказала мне на ростань.
- Не адцвітуць ў душы зарніцы,
Хоць развітаемся папросту!.. –
Ты ўжо сказала мне на ростань,
Як мы стаялі ля крыніцы.
Мне доўгае расстаньне з Вамі...
Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстаньне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх сьлёз
I трыялет пачаў славамі:
Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.