Трыялет

Ваша адзнака: Нет (36 галасы)

Ты рассмяшыў мяне да слёз
запозненым лістом прызнання
і разважаннем аб каханні.
Ты рассмяшыў мяне да слёз.
Ты — нібы грэшнік у выгнанні:
такі табе ўжо выпаў лёс...
Ты рассмяшыў мяне да слёз
запозненым лістом прызнання.