***Цыганскі дождж...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Цыганскі дождж.
Шчымлівы пах
п’янлівых красак, зёлак.
Як аблачынку, на руках
нясу цябе, вясёлую.

Плыве чаўнок маладзіка,
у ім князёўна-зорка.
І чуе сонная рака:
зайграў гулліва
золак.