Ты кажаш, што маршчын нямала,
Што прыбаўляюцца ўвесь час.
Жыццё няшчадна нас кідала
I вобзем, можа, сотню раз.
Па кожнай з іх відны мне даты,
Па кожнай з іх я разбяру —
Што з хвалявання, з гора, страты,
Што проста па календару.
Яны ўсплылі на твар з гадамі,
Як ручаінкі на палі,
I за прайшоўшымі часамі
Пакуты безданню былі.
I вось пяройдзена былое,
Не меркне прыгажосць твая.
Я на маршчыны з цеплынёю
Гляджу, бо ў іх і ты і я...