Ты можаш пазбавіць мяне вачэй...

Ваша адзнака: Нет (18 галасы)

Ты можаш пазбавіць мяне вачэй
і нават пазбавіць рота.
Ты можаш зрабіць, каб з маіх начэй
я плёну ня меў ні ёты.

Ты можаш згасіць ува мне жыцьцё,
але аб адным прашу я.
Ты можаш забраць і панішчыць ўсё -
ды ў сэрцы ня нішчы любасьць!

Ты можаш і сэрца маё забраць:
яго не шкада цяперай.
Яму усё роўна ўжо, дзе кахаць,
яно пратрывае зь верай.

І травеньскі дождж, сакавіцкі сьнег,
і лютаўскія завеі.
Ты знойдзеш сабе свой жаданы грэх,
а я за табой - з надзеяй.

Ты знойдзеш і зьнішчыш мяне, як пыл
абапал даўгой дарогі.
Мне зладзяць труну між сумных магіл,
а сэрца зьляціць з зьнямогі.