Ой мурожна ды росна
ля быстрай вады.
Закасі мае вёсны,
касец малады...
Перапёлцы жалосна
і чуюць лугі:
— Закасі мае вёсны,
касец дарагі.
Я сцяблінкай гатова
упасці ў пракос,
каб ты сніў мае бровы
і полымя кос.
Я сцяблінкай гатова
упасці ў пракос...