У праменьні зорнай цішыні...

Яшчэ не ацэнена

У праменьні зорнай цішыні
Горад за вакном
Даўно маўчыць.
І, забыўшы стомленыя дні,
Любая заснула на плячы.

У імгненьнях мройна-залатых
Сам Анёл Цябе мне паказаў.
Захмялеў я ад вачэй жывых,
Захмялеў, таму што пакахаў.

На арэлях золкіх туманоў
Нашы душы
Гушкаліся ў снах,
І пачуцьці палымнелі зноў,
І акорды музыкі ў вятрах...

Горад па-ранейшаму маўчыць,
І, здаецца, – за сьпіною крылы.
Любая заснула на плячы –
Я шчасьлівы.