У скверы

Ваша адзнака: Нет (7 галасы)
Вясновы сквер. Юнак калека.
Здрадліва-пуста да пляча...
А позірк б’ецца аб калені
І грудзі вострыя дзяўчат.
 
Спаднічак гучная прэм’ера.
І малады, прынадны час.
Але – хімера:
Трагічна думкам па начах...
 
Вясна – капрызная паненка.
І не для ўсіх маладзікі.
 
Жалобна дзынкаюць па нервах
Яму
      спагады медзякі...