Узляцела гэтак міла
Рук пяшчотнае ласо.
Зноў мяне ты затапіла
Поймай русых валасоў.
За дзвярыма ноч залегла.
Млее цесная павець.
Пачуцця твайго залева
За фіранкамі павек.
У тваіх цалунках вязне
Голас мой, і чэзне дых...
Ці ж навечна я твой вязень?..
Ці ж мая навечна ты?..