1.
Звон струны –
Ці спеў аблокаў?
Захад сонца палымнее,
І душа – нібы нямее:
Звон струны
Ці спеў аблокаў?
Думкай чыстай
І высокай
(Хто кахае – зразумее):
Захад сонца
ПАЛЫМНЕЕ.
Звон струны.
І спеў аблокаў.
2.
Гукі
імнуцца,
ліюцца,
спяваюць,
Кожным імгненнем
з жыцця
адлятаюць,
Да незабыўнага
сэрца вяртаюць
Рэхам кахання...
...Пара залатая...
3.
У спеве птушыным
ці ў шолаху ціхім
згадку адчуй –
і адыйдзецца ліха.
Светлым праменнем
на золаку раннім,
хвіляй, імгненнем –
прыйдзе
КАХАННЕ.