Вось і ты, маладая, молада
пакідаеш мяне на прэч,
наталіўшыся ўзахап з голаду
спрытам рук маіх, сілай плеч.
Пакідаеш, а я, нявыпіты,
буду днець, як пушчанскі звер,
і са мной мой дзяржаўны скіпетар,
і пажадлівы дух папер.
Пакідаеш, а мне не бачыць бы
ўсіх астатніх, адно каб ты,
і каб разам, і неабачліва,
геніяльна і без лухты.
Пакідаеш... Ты вельмі юная,
ты на іншай глебе расцеш,
і таму наша міні-вунія
развітальны стварыла верш.
Ах, турчанка мая балгарская!
Ах, дачка Тахтамыша, — кроч!
Мне шкада, што карона царская
да тваіх не пасуе воч.