Восеньскі пах:
лісця, травы,
замшэлае неба,
яркае сонца -
мары... і ты...
горда стаю,
ты разам маўчыш,
нам вельмі добра,
калі восень пакідае
нас удваіх...
"ты плачаш?"
"ды не"
"а што гэта?"
"яскравае сонца"...
а калі прыйдзе зіма,
і ты пакінеш мяне - тады
я намалюю твой вобраз
у восень...