Я фільм глядзеў.
Там — Спартака распялі.
Распялі ноччу,
калі ў Рыме спалі.
Вісіць Спартак,
канае на крыжы.
А ўнізе, каля ног яго, жанчына
ўзіраецца ўтрапёнымі вачыма.
"Спартак, Спартак...
Хоць слова мне скажы!"
У роспачы хапаецца за ногі.
"Спартак, Спартак..."
У зале плачуць многія.
Ды і ў мяне самога ў горле ком,
і сам слязіну я змахнўў тайком...
Спартак, Спартак!
Героі ўсіх эпох!
Ці не такі ваш лёс быў у фінале?
Як нехта моцна спаў,
вас распіналі,
вы ціха на крыжы сваім каналі,
і білася жанчына каля ног.