А я іду...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

А я іду ля выгану па ўзьмежку,
Трапеча сэрца радасна ў
грудзях...
Пад хусткамі хаваючы усьмешкі,
Жанчыны ўсьлед паблажліва
глядзяць.

А на гары мяне чакае сена —
Цудоўная, духмяная пасьцель.
Вароты зарыпелі і аселі,
Нібы крыло, якому не ўзьляцець.

Вунь неба занялося зараніцай,
Вось вусны промень птушанём
дзяўбе...
Я ведаю, што ты мне будзеш
сьніцца,
I крочу ўпрочкі, нібы да цябе.