Я пішу гэта той, якую я зусім не ведаю.
Той, чый абрыс я бачыў адно толькі ў снах і на фота.
Той, якая застаецца загадкавай і невядомай,
Чый голас я мару пачуць,
Нібы той небарака, што заблукаў у лясной глушы.
Калісьці ты сказала што не любіш вершы.
Я і сам іх не люблю,
Але нічога не магу з сабой зрабіць,
Бо толькі такім сродкам паказваю свае пачуцці, памкненні і боль.
Насамрэч ўсё проста.
Гэты свет заўсёды быў такім,
Аднак людзі ўвесь час прабуюць паказваць яго нейкім складаным.
І у іх,дарэчы, гэта некепска атрымліваецца.
Кожны крок, што ты робіш-
Гэта толькі твой крок, твая дарога.
Ты сама выбіраеш куды пайсці,
І ніхто не мае права кранаць цябе у гэтую хвілю.
Ніхто... акрамя тых каму ты не абыякава.
Як жа абсурдна гэта гучыць з маіх вуснаў...
Я не знаю чаго ты баішся, аб чым марыш і куды ідзеш,
І хай табе не патрэбна дапамога,
Але мне так хацелася памагчы...
У гэтую цёмную ноч
Ты даўно ужо мірна спіш
У сваім ўтульным ложку,
А ранкам будзеш чытаць мае начные і доўгія глупствы,
І калісьці табе гэта надакучыць,
Безумоўна надакучыць,
Але боязь не ў тым.
Насамрэч я баюся толькі аднаго-
Назаўсёды згубіць той час,
Які я мог правесці побач з табою...