Я спаліў бы ўсе свае вершы, каб ты сагрэлась
Нават ў самую лютую зіму на цэлым краі,
Ап'янелы ад шчасця нібыта ад ветру ветразь,
Разарваў бы іх на іскры і прамяні.
Распаліў бы агонь сваёй няўмелай рукою,
Хай у цэлым свеце пануе цемра і шал,
Наша хата без падлогі, сценаў і столі-
Ў ёй няма багацця, але існуе душа.
І няхай нам падлога будзе травой і кустоўем,
І няхай ў нашы сцены вялізныя стануць дубы,
І няхай толькі неба нам будзе над галавою,
Калі ў гэтым таемным месцы будзем мы.
Я на іншай планеце у подыху навальніцы
Сустракаю адзін чароўны зорак ўзыход,
І калі не прыйдзеш, мне ўсё адно прысніцца
Як паперы згараюць і паляць у сэрцы лёд.