Я студняй перасохлаю была...

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Я студняй перасохлаю была,
Глыбокаю,
а значыць — поўнай тла.
Высочвала вачніцамі пустымі
Маланкі, і —
падманутая імі —
Я толькі існавала,
не жыла.
Зацялася дарэшты,
бачыць Богі!
I толькі ты, зняверанай,
памог...

Іншыя вершы аўтара