Я стукнуў тры разы
У дзверы. Ты маўчыш.
Напэўна, заглушыў
Мой ветлы стук пярун.
Каб ля цябе пабыць,
Я гэтак бег. Мяне
Імкнуліся прабіць
Сто тысяч стрэл дажджу.
Прытворшчыца! Няўжо
Такі твой моцны сон,
Што залатых нажоў
Не бачыш гнеўны бляск?
А мо за нейкі грэх
Ці памылковы крок
Усім сябрам на смех
Загад дала дажджу,
Каб пугамі ён сек
Мяне каля дзвярэй,
Пакуль не папрашу
Пакорна я: «Даруй».