Здаецца,
                                я ведаю  цябе век.
Той век,
                          што помню  сябе самога.
Азярынкі вачэй,
                                  з берагамі пушыстых павек.
І  позірк,--
                           цёплы такі,
                                             не строгі.
Мне мроіцца: -- помню
                                     пяшчоту, лагоду  і смак,
Вуснаў тваіх ,
                      сасмяглых  ад сонечных промняў.
На падбародку
                         радзімкі ледзь бачны знак.
А колькі яшчэ,
                          чаго не было----
                                                а помню…
І голас.
                 —Я ж чуў яго,
                                             ведаю,
                                                            чуў.
Такі ён знаёмы,
                                 ласкАвы  і родны да болю.
Каб толькі крануцца
                                    ---паловай жыцця заплачу.
І другую аддам ,
                                      каб яшчэ раз
                                                    сустрэцца з табою.