ЗДАЕЦЦА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Здаецца,
я ведаю цябе век.
Той век,
што помню сябе самога.
Азярынкі вачэй,
з берагамі пушыстых павек.
І позірк,--
цёплы такі,
не строгі.
Мне мроіцца: -- помню
пяшчоту, лагоду і смак,
Вуснаў тваіх ,
сасмяглых ад сонечных промняў.
На падбародку
радзімкі ледзь бачны знак.
А колькі яшчэ,
чаго не было----
а помню…
І голас.
—Я ж чуў яго,
ведаю,
чуў.
Такі ён знаёмы,
ласкАвы і родны да болю.
Каб толькі крануцца
---паловай жыцця заплачу.
І другую аддам ,
каб яшчэ раз
сустрэцца з табою.

Іншыя вершы аўтара