З натуры

Яшчэ не ацэнена

Хіба можна не спыніцца –
Гэта варта паглядзець:
Красавік вясне спадніцу
Задзімае да грудзей...

А яна плыве па скверу,
Як і раньш у шмат вякоў.
І смяецца з вакамераў
Звар’яцелых мужыкоў...

Я і сам як укапаны.
І не зводзячы вачэй...
Ці паненка то, ці пані?
А спадніца – да плячэй...