* * *
Заснула сонца на кусце чаромхі.
Гуллівы касцярок гарыць-трашчыць.
Гітары пераліў – раманс чароўны…
О, як бы галаву мне не згубіць!
Лаўлю твой погляд сумны, адзінокі,
Спавіта сэрца крыўдаю нямой.
Чужы і родны, блізкі і далёкі,
Каханы …
Ды не мой, не мой, не мой!