Жаданне

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Хвіліны павольна крочаць,
Гадзіны ледзь цягнуцца следам.
Я спаць не магу гэтай ноччу,
Мне месяц стаў верным суседам.

Ты зараз цалуеш другога,
Сама мне пра гэта казала,
Я стаў гледачом маналога
Пра тое, як іскры не стала.

Ну што ж, калі ёсць жаданне,
З якім не ў сілах змагацца,
Яму ад мяне прывітанне,
А нам прыйшоў час развітацца.

І лепш да мяне не вяртайся,
А то ненарокам прабачу.
Шкада, што ў табе памыляўся,
Вось і ўсё, жадаю ўдачы.

Праз месяц – у дзверы званок,
Налёталась птушка на волі:
З жаданнем атрыман урок,
Душэўнасці хочацца болей.

І што ж мне рабіць з такой
Свавольнаю хуліганкай?
Даўно развітаўся з душой,
Заходзь, заставайся да ранку.

Але ў наступныя разы,
Як будзеш з жаданнем змагацца,
Збягай, але мне не кажы,
Каб ноччу мне не прачынацца.