Я стану зоўсім непрыкметнай,
Калі ў палон захопіць восень,
Калі маршчынкамі адмеціць,
Яны мяне састараць зоўсім.
Я абкручуся цёмным шалем,
Каб непрыгожаю не бачыў
І не прынізіў мяне жалем,
І не заўважыў, што я плачу.
Зраблюся проста невідзімкай,
У тваім сэрцы растваруся.
Яно не зробіцца ільдзінкай-
Па венах я тваіх пальюся.
У час зімовай лютай сцюжы,
Калі па мне ты засумуеш,
Я заквітнею белай ружай-
Мяне ад старасці ўратуеш.