Жанчыны

Яшчэ не ацэнена

Жанчыны ўмеюць чакаць,
Жанчыны ўмеюць кахаць,
Многае ўмеюць жанчыны.
Пяшчотны іх шчэбет птушыны,
Што чуць пашчасціла мне,
I вас няхай не міне.

He трэба жанчыну гнявіць,
Жанчыну трэба любіць,
Любіць аддана і смела,
Каб музыка ў свеце гучэла,
Што ачышчае наш дух,
Якая толькі на двух.

Перад жанчынай, як сыч,
He будзь. He стагні і не хныч,
Калі ты сапраўдны мужчына.
Як нават жыццё запярчыла —
Ёй не заменяць казкі
Тваёй пяшчоты і ласкі.

Жаночых надзей не руйнуй.
Жанчыну раўнуй не раўнуй —
Сама ва ўсім разбярэцца.
Глядзі, як шчасліва смяецца
Жанчына. I здзіўлены свет
Зайздросна глядзіць ёй услед.

Прайшла, апякла і растала,
I сумна навокал стала,
Сіроча ў свеце зусім.
З жанчынамі свет не старэе,
Ён маладзее, дабрэе,
I, ўрэшце, нас дорыць ім.

I мы іх любім і любім,
За што — пра гэта не трубім,
Між іншым навошта трубіць?
Жанчыну трэба любіць,
Любіць аддана і смела,
Каб музыка ў свеце гучэла,
Што ачышчае наш дух,
Якая толькі на двух!