Як лісце залатое
У сонечнай алеі,
Твая – прысутнасць, мілая,
Патрэбна на зямлі.
Хай свет наш вар’яцее,
Хай непагадзь шалее –
Апошні жар свой клёны,
Як існасць, збераглі.
Я веру, што змагу,
Я ведаю, сумею
(Хоць містыкай, хоць глупствамі
Хтось мару нарачэ) –
Цябе спаткаць ізноў
У сонечнай алеі,
Дзе цёпла і ад лісця –
Апалага яшчэ…