Адлегласць

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Паміж намі засталась адлегласць
Замест слоў і пачуццяў моцных.
Адзін дзень для мяне як вечнасць:
Нбы нітка у старых кроснах.

Паміж намі застаўся подых
Навальніцы твайго кахання.
Я цябе разглядала ў зорах,
Каб хутчэй мне забыць пра растанне.

Ты казаў што ты быў шчаслівы.
Але вось паміж намі прорва.
Лёс бывае такі хлуслівы,
Што знікае надзея на словы.

Паміж намі цяпер надзея,
Што ўсе магло атрымацца.
Толькі вось не хапіла дзеяў
Для таго, каб разам застацца.

05.07.2017