Надзеі

Яшчэ не ацэнена

Замчышча з пачуццяў збудавала:
Марыла каханне зберагчы.
I ўсяго мне падавалась мала,
І хацелась часам уцякчы.

Не таму што не хапала моцы,
Не таму што верыла ў лёс,
А таму што ты мае пачуцці
Разам з сэрцам на радзіму звёз.

Ты жывеш далёка не за морам,
Але штосьці стрымлівае нас.
Я прашу: давай паверым зорам –
Будзем разам крочыць на Парнас.

Будзем жыць, кахаць і верыць,
І па крыху шчасце будаваць,
Бо за ўсе, што нам жыццё адмерыць,
У канцы патрэбна адказаць.

05.07.2017