Агонь кахання

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Агонь кахання можа
Ад іскры ўспыхнуць Божай.
Аднак часцей бывае:
Яго мы здабываем,

Яскравы, добры, чысты
Агонь без дыму ў вочы,
Ад шчырасці іскрысты,
Найбольш узнёслы ў ночы.

І днём з агнём хутчэй мы
Глыбейшы сэнс знаходзім,
З паходняй той лягчэй мы
Да ісціны падходзім.

…З агнём кахання часам
Гуляем небяспечна.
Гульня кахання часта
Каштуе зорных свечак…

І мы ў сабе здабудзем
Багацця больш пры ўмове,
Калі яго век будзем
Ахоўваць, падтрымоўваць

Між двух агнёў нібыта,
Паміж быццём і бытам
Прыціркай
самабытных
Дзьвюх душ
агонь здабыты!