Здаецца, ёсць душа, –
З іконамі святліца,
Дзе хоць на найкі час
Магу я прытуліцца.
Здаецца ёсць душа
На гэтым белым свеце,
Дзе не ў куточку мне, –
На покуці быць – свеціць.
Бо як ты б не вяршыў,
Які б не быў вядомы,
А без такой душы
Ты, як жабрак бездомны.
Пакуль не адыйшоў
Навечна ў зор суквецці,
Здаецца, што знайшоў
Душу адну на свеце…