Чаму ж ты, мая радасць,
не прыйшла
на нашу развітальную сустрэчу?
Мо восень сцежку лісцем замяла
і змрокам сум
накінула на плечы?
А ён палаў – чакальны наш касцёр,
галінкі перасохлыя гарэлі.
Я да кастра туліў сваю далонь,
каб мае рукі
і цябе сагрэлі.
Касцёр датлеў,
і зрэшты ён патух .
На неба высыпалі густа зоркі.
Навісла ноч.
І мы з агнём удвух
азяблі
ад бязмоўнае гаворкі...