На дне сваіх “Садомаў і Гамор”
Я здрадзіў Вам, бадай што раз у соты.
Здаецца, я даўно для Вас памёр,
Фатальна, незваротна – назаўсёды.
Дзялілі Вы са мною стол і дах,
Дзялілі ложак так, што сэрца ные,
Прыносілі агеньчыкі ў вачах
Блакітныя, пяшчотныя – жывыя.
А я ўнутры – ніхто, гнілы арэх,
Шкарлупіну нашу дзеля карысці .
Мне пакараннем выйдзе кожны грэх,
Які бязвольна я зрабіў калісьці.
26.02.2016