Не адмаўляй, адказваючы мне,
Паветра набяры, заплюшчы вочы,
Адчуй – усё сумуе па вясне,
Надвор'я стан капрызны, бы дзявочы.
Калі ты ў стане гэтым, памаўчы,
Дай пачуццю ўзаемнаму ўзмацніцца.
Хачу знайсці тваёй душы ключы –
У жураўля ператварыць сініцу.
Хачу з табою сонца сустракаць
І выпраўляць у шлях далёкі зоры…
Не адмаўляй, дай шанец адшукаць
Каханню шлях у студзеньскай прасторы.
29.01.2016