Дайце час, я знікну назаўсёды
З вашага жыцця і з думак вашых.
Крок зрабіўшы да сваёй свабоды,
Не шукаю апраўданняў важкіх
Дзёрскім вашым поглядам, учынкам.
Ад памылак хто застрахаваны?
Я не хлопчык, вы ўжо не дзяўчынка –
Досыць верадзіць старыя раны.
Я сыходжу ўлегцы. З кожным крокам
Я далей ад пункту невяртання.
Нібы перакрэсліўшы алоўкам
Наша памылковае каханне,
Рысу я падводжу пад мінулым.
Што казаць, сыходжу нездарма.
Нас каханне, мабыць, “підманула” –
Мы чакалі, а яго няма.
01.02.2016