Анатоль Сербантовіч

Лес. Паўстанак. Ад нямога плачу...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Лес. Паўстанак. Ад нямога плачу —
Як каметы, слёзы на шчацэ,
I дрыжыць разгублена гарлачык
У тваёй задумлівай руцэ.

Нецалаваных на зямлі няма...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Нецалаваных на зямлі няма.
I хітрыя жанчыны і дзяўчаткі
У сэрцах носяць свой сакрэтны май
I пацалункаў вечныя пячаткі.

I пад уяўнай важнасцю багінь
Трапеча міг,
калі са стогнам: "Лю-бы-ы..."
Павержаныя, быццам бы сцягі,
Бездапаможна
падалі
іх губы...