Наталля Каліцька

Трыялет

Яшчэ не ацэнена

Перагарэла я табой –
І толькі попел у маім сэрцы.
Як след пакуты,след зарніцы,
Перагарэла я табой.
На папялішчы ты не стой –
Не звіць гнязда тут больш сініцы.
Перагарэла я табой –
І толькі попел у маім сэрцы.

Матылёк

Яшчэ не ацэнена

Твае цёплыя, мілыя губы…
Майго сэрца трывожны ўзлёт…
А ў акне адзінокі да згубы
Матылёчка адчайны палёт.

Мы з табою амаль незнаёмы.
Матылёчак як быццам у сне…
Што ж знаёмы ты мой незнаёмец,
Так пяшчотна цалуеш мяне?

Што пагляд твой гарачы гаворыць?
І чаму ўсё глядзіш на мяне?
І пяшчотна, адчайна цалуеш…
Матылёчак усё б’ецца ў акне.

Сустрэча

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Я прыйшла да цябе на сустрэчу,
Хоць не клікаў мяне і не зваў.
Усхадзіўся за вокнамі вецер,
Кроплі першыя з неба паслаў.
Так даўно я не чула твой голас,
Сумавала ў разлуцы адна.
Дождж лінуў і застукаў у вокны,
Я пагляду чакала твайго.
Ты зірнуў і чаканнем свяціўся,
Хоць прыход нечаканым мой быў.
Дождж цішэў, адыходзіў, канчаўся,
Смутак нашай разлукі змываў.

Твае вочы

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Глядзець хачу ў твае я вочы.
Яны як зорка мне ўночы,
І як агонь, начны,чаканы.
З чым параўнаць
агонь жаданы?
Агонь бывае патухае.
І ранкам зорка памірае.
А твае вочы, твае вочы
Цяплом мне свецяць
удзень і ўночы.