Сад у кветкі прыбран, Як нявеста, стаіць, А над ім запаліліся зоры. Мы з табою адны Між вішнёвых галін, Ў гэтым садзе — таемным прасторы. Мы жадаем пачуць Любы спеў салаўя, Прыслухаемся к шопату ночы. Я цалую цябе, Ты галубка мая!
Янка Журба
Каханне
Мігцелі зоры ў цёмнай ночы...
Мігцелі зоры ў цёмнай ночы, —
Калі спаткаўся я з табой,
Твае убачыў зоры-вочы,
Пачуў я смех срабрысты твой...
I разлучыўся зноў з табою;
Ізноў адзін застаўся я.
Цябе я жду, прыйдзі вясною
Ты, зорка ясная мая!
Я жду цябе ў дзень светлы мая,
Я жду цябе ўжо доўгі час.
Мне страшна: можа, доля злая
Навекі разлучыла нас.
Ўжо сонца ясныя праменні
Даўно лунаюць над зямлёй.