Святло сняжынкі з неба ўпала
На поплаў – грэшную зямлю…
Пакуль слязой сняжынка стала,
Паспела вымавіць “Люблю”.
“Люблю, люблю…” – прашапацела
Зусім пажухлая трава.
“Люблю, люблю…” – вада запела
І захмялела галава.
І слова птушкай узляцела,
Каб чуць маглі не толькі тут…
І вуснам вымавіць карцела
“Люблю” ў адказ на твой прысуд.