Парой надвечаровай
У роднай старане
Знаёмая чаромха
Здалёк махае мне.
У вэлюме чаромха
Махае мне здаля,
Нявесціцца чаромха –
Равесніца мая.
Я з гэтаю чаромхаю,
Абняўшысь, пастаю, –
Успомню зноў чароўную
Дзяўчыначку сваю.
Як пад чаромхай гэтай
З равесніцай стаяў, –
Яе сваёй нявестай
Так марыў бачыць я!
Як воблакі-чаромхі,
Гады былі, – сплылі.
Ад водару чаромхі
Мне голаў не баліць...
Я з гэтаю чаромхаю,
Абняўшысь, пастаю, –
Успомню зноў чароўную
Дзяўчыначку сваю.
І як зімою трохі
Сумую без вясны,
Знаёмая чаромха
Ў мае прыходзіць сны.
У вэлюме чаромха
Махае мне здаля,
Нявесціцца чаромха –
Равесніца мая.
Я з гэтаю чаромхаю,
Абняўшысь, пастаю, –
Прымрою зноў чароўную
Жанчыначку сваю.