ЧЫРВОНАЕ НА БЕЛЫМ
 Шырэе між намі мяжа,
  Абветраны словы кахання.
  А ружы на снезе дрыжаць,
  Бы сведкі балючых растанняў.
  Так прыкра і сумна гдядзець,
  Чырвонае месціцца з белым.
  Куды ночка нас завядзеш?
  Снягі вэлюм кветкам адзелі.
  Вы сення дарункам зіме,
  Што не раскахае не здрадзіць.
  Я мроі ,надзеі усе меу,
  У мару паверыў- мо зладзім!
  Віную сябе ,вечар ,змрок,
  Твой след да мяне засцілае.
  Шкадую не змог, не збярог,
  Маўчу, спадзяюся, кахаю!