Добра чужую жонку любіці...

Ваша адзнака: Нет (6 галасы)

З "Пецярбургскіх зборнікаў"

Добра чужую жонку любіці,
Што ў любві сакрэт можа храніці,
Сэрца свабодна, к любві угодна
бес перамены.
Мыслі спакойны, кахаць свабодны
без отмены.

Мужык п'ян, скурвы сын, спіць, не чуе,
Да што жонка со мною жартуе,
Кажа наліваць, поўны выпіваць
ў добры прыездны;
Вокам маргае, плячом сціскае
без баязні.

На што ж красна хараша радзілась
А к нашай прэлесці нахадзілась.
Нельзя любіці, бо стануць біці,
калі паймаюць.
Мужык пабачыць, кіем пазначыць
і палаець.

А калі прыдзець мужык да хаты,
Трэба ужо уцякаці:
Дубіна шуміць, зо мною грыміць —
прышлось прапасьці,
Калі б мужыку ў рукі на мукі
мне не ўпасьці.

Ах, бяда ж мне з чужою жаною,
Што мужык гоніць зо мною,
Ох, з дубінаю сукаватаю
па плячам мерыць;
Я прысягаю, ў ногі кланяюсь —
ён не верыць.

А што ж мне беднаму ўжо дзелаці,
Што чужой жонкі нельзя кахаці.
Лепшэ атстаці, сваю сыскаці —
думаці стану.
На чужом гумне нет пажытку мне,
перастану.

Другая палова XVII — першая палова XVIII стагоддзя