Каханай

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Улад Скамарох

КАХАНАЙ

Шукаў цябе я ўсё сваё жыццё…
Была складаная , віхурная дарога .
Каханне разарвала павуццё
І адышла пакутная трывога .
Так , стала ты жыццёвым маяком –
Найдаражэйшая на Цэлым Белым Свеце .
Нас павязала моцным вузялком –
Вузлом кахання на Зямлі-планеце.
Хачу зацалаваць усю цябе ,
Кахаць без адпачынку , штохвілінна …
Без любай я і ў скрусе , і ў журбе ,
Бо там мая другая палавіна .
Жадаю ўсё найлепшае табе !
Няхай тваё жыццё струменіць Святам !
Хай песню шчасця грае на трубе
Табе твой лёс прыгожа і заўзята .

Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч